У Пінску ўведзены маскавы рэжым



Цяпер гараджане і госці горада абавязаны наведваць грамадскія месцы ў масцы. Таксама адмяняецца правядзенне кірмашоў, выстаў і рэкламна-забаўляльных акцый.

„Эфектыўнасць нашэння масак абгрунтаваная даследваннямі”, – адзначае супрацоўнік санітарнай службы Эдуард Красоўскі:

– Падчас эпідэміялагічных расследванняў асноўная частка захварэўшых указвае на прычыны заражэння. Гэта наведванне грамадскіх месцаў якраз без масак, без пальчатак. Асабліва актуальна нашэнне масак для асобаў з хранічнымі захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы, эндакрыннай сістэмы, лёгачнай сістэмы.

Першым горадам краіны, дзе ўвялі абавязковае нашэнне масак стаў Магілёў, тут новае санітарнае патрабаванне пачало дзейнічаць 5-га лістапада. На сённяшні дзень маскавы рэжым уведзены ў рэгіёнах цэнтральнай і ўсходняй Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя