Прыйшоў да Льва Сапегі – атрымлівай штраф
У сераду, 18 лістапада, у Слоніме адбыўся суд над ветэранам дэмакратычнага руху Слонімшчыны Іванам Бедкам, якому сёлета 10 снежня споўніцца 71 год.
Слонімскага грамадскага актывіста абвінавацілі ў парушэнні ч.1 арт. 23.34 адміністрацыйнага кодэксу за ўдзел у “несанкцыянаваным” масавым мерапрыемстве, якое нібыта адбылося ў Слоніме 25 кастрычніка каля помніка Льву Сапегу.
Суддзя Слонімскага суда Аляксандр Ярмолік прызнаў вінаватым Івана Бедку і прысудзіў яму штраф у памеры 20 базавых велічынь (540 руб.).
Беларускае Радыё Рацыя