Вольга Кавалькова: Жанчынам мусіць быць прасцей у новай Беларусі
Жанчыны-лідары, якія фармуюцца зараз у краіне, павінны прыйсці да ўлады і ў бізнэс пасля крызісу нароўні з мужчынамі. Менавіта таму цэлы дзень Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва быў аддадзены тэме жаночага лідарства ў Беларусі.
Кажа сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Беларусі Вольга Кавалькова:
– Вельмі важны складнік у тым, якім чынам сябе адчувае жанчына. Гэта мэсэджы, якія пасылаюцца з самага верху. Калі кажуць, што Канстытуцыя не для жанчын, напэўна, мы ўсе бунтуем. І дакладна мы не хочам, каб так было ў нашай краіне. Мы дакладна павінны казаць пра тое, што мы жадаем жыць у прававой дзяржаве, у якой відавочна і зразумела ўсім за што і для каго наступае адказнасць. І гэтая адказнасць аднолькавая для ўсіх.
На думку Вольгі Кавальковай, важнасць мае не пол, а кампетэнцыі чалавека. Беларускія чыноўнікі мусяць зразумець гэтую думку, каб беларускам было камфортна ў сваёй краіне.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара