Генпракуратура распачала крымінальную справу за раскрыццё вынікаў медагляду Рамана Бандарэнкі



Генеральная пракуратура распачала справу ў дачыненні да лекара УАЗ „Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі” і „іншай асобы” па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 ст. 178 Крымінальнага кодэкса (раскрыццё ўрачэбнай таямніцы, якое пацягнула цяжкія наступствы).

„Дзейнічаючы наўмысна, без службовай неабходнасці, падазраваны ўступіў у злачынную змову з прадстаўніком інтэрнэт-рэсурсу (tut.by), якому паведаміў звесткі аб выніках медыцынскага агляду Рамана Бандарэнкі. Тым самым ён раскрыў урачэбную таямніцу, пры гэтым перадаў несапраўдную інфармацыю”, — паведамляе аддзел інфармацыі Генпракуратуры.

„Дзеянні названых асоб пацягнулі за сабой цяжкія наступствы, якія выявіліся ў павышэнні напружанасці ў грамадстве, стварэнні атмасферы недаверу да кампетэнтных дзяржаўных органаў, падахвочванні грамадзян да агрэсіі і супрацьпраўных дзеянняў. Падазраваныя затрыманыя”, — гаворыцца ў паведамленні.

БелаПАН