Свята лыжкі ў Глыбокім



Свята лыжкі адбылося ў Глыбокім. Яго прыдумаў і правёў для выхаванцаў Дома рамёстваў ды іх бацькоў майстар па дрэве Віктар Дудкевіч. На мерапрыемстве гаварылі пра гісторыю ўзнікнення лыжкі, звычаі і абрады, звязаныя з ёй, а таксама праводзіліся конкурсы, віктарына і нават абралі каралеву свята. У далейшых планах майстра – праводзіць падобныя святы ў большым памяшканні, каб знаёміць вялікую колькасць людзей з народнай культурай і традыцыйнымі рамёствамі:

–  І каб былі майстар-класы, каб была папулярызацыя нашых рамёстваў. Хочам паказаць нашы таленты. Бо многія цяпер кажуць, што дзеці цікавяцца цяпер толькі камп’ютарамі. Не! Вось вам прыклад: гэта невялікая частка дзяцей, якія прыйшлі. І шмат іх займаецца, проста іх няма зараз.

У канцы свята арганізавалі салодкі стол для дзяцей, а дарослых сваімі спевамі  парадаваў беларускі бард Зміцер Бартосік.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота аўтаркі