Амаль кожны дзень новыя затрыманні на Берасцейшчыне



Амаль што кожны дзень новыя затрыманні па крымінальных і адміністрацыйных справах за ўдзел і арганізацыю акцый пратэстаў адбываюцца на Берасцейшчыне.

Дакладная колькасць рэпрэсаваных яшчэ не падлічаная, але далёка за чатыры тысячы чалавек ад 9 жніўня, распавяла валанцёр берасцейскай „Вясны”, спадарыня Ганна:

– Затрыманняў усё яшчэ адбываецца шмат па ўсіх гарадах вобласці. Не адбываецца такога, што затрыманняў становіцца значна менш ці нейкія гарады зусім не з’яўляюцца, няма затрыманняў. Колькасць трымаецца на папярэднім узроўні.

Крымінальныя справы ў адносінах да ўдзельнікаў пратэстаў заводзяцца нібыта за паклёп і абразу чыноўнікаў ды парушэнне грамадскага парадку. Адміністрацыйныя справы — за ўдзел у незаконных масавых мерапрыемствах.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце