Супрацоўнікі МУС, судоў, пракуратуры становяцца “нярукапаціскальнымі”



У малых гарадах Берасцейскай вобласці людзі не далучаюцца да страйкаў, паколькі баяцца за свае працоўныя месцы. Але ў той жа час аказваецца сур’ёзны псіхалагічны ціск на сілавікоў, што маюць адносіны да гвалту мірнага насельніцтва, — адзначыў кобрынскі актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віктар Гарбачэўскі:

– У нас нават калі і лекары не страйкуюць і настаўнікі, але вельмі мала такіх, якія праяўляюць актыўную грамадзянскую пазіцыю. У малых гарадах у большай частцы трымаюцца за працу, таму я і не чакаў, што будуць страйкі. Ідзе такая праца – МУС, супрацоўнікі судоў пракуратуры становяцца “нярукапаціскальнымі”, скажам так.

Як распавёў Віктар Гарбачэўскі, з сілавікамі ды чыноўнікамі адмаўляюцца размаўляць суседзі, родныя і нават вітаюцца не ўсе калегі па працы.

Беларускае Радыё Рацыя