Стала вядома, калі ў Гародні паставяць навагоднюю елку
Навагоднія елкі на цэнтральных плошчах і вуліцах Гародні сёлета будуць змантаваныя да 7 снежня. Да гэтага ж дня ў горадзе будуць усталяваны і розныя канструкцыі, а таксама святочная ілюмінацыя. Пра гэта «Вечернему Гродно» распавёў дырэктар Гарадзенскага прадпрыемства «Горсвет» Алег Дабравольскі.
Перад навагоднімі святамі ў Гародні будуць усталяваны 9 навагодніх прыгажунь – на плошчах Леніна і Савецкай, вуліцах Дзяржынскага, Ліможа, Кабяка, Урублеўскага, на праспекце Касманаўтаў у раёне аўтавакзала, у мікрараёнах Альшанка і Пагараны-Кашэўнікі. Іх мантаж пачнецца ў пачатку наступнага тыдня.
Пачнуць упрыгожваць гарадскія плошчы і вуліцы святочнай ілюмінацыяй. Горад асвецяць 15 тысяч пагонных метраў розных гірляндаў, з якіх будзе свяціць каля 86 тысяч лямпачак. Акрамя таго, на плошчах, вуліцах, кальцавых развязках з’явіцца 88 святочных канструкцый.
Беларускае Радыё Рацыя