Ці прызнаюць ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі?



У рамках рабочага візіту ў Нідэрланды сімвал беларускага супраціву Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Стэфанам Блокам. Яны абмеркавалі міжнародныя расследаванні супраць злачынстваў рэжыму ў Беларусі і запуск працэсу па прызнанні сілавых структур АМАП і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі.

Блок выказаў гатовасць дапамагчы ў гэтым кірунку. Цытата са словаў Ціханоўскай: «Усе супрацоўнікі, якія не звольняцца да заканчэння расследавання, будуць прызнаныя саўдзельнікамі і атрымаюць санкцыі і арышт маёмасці. На амністыю змогуць разлічваць толькі тыя сілавікі, якія пяройдуць на бок народа».

Беларускае Радыё Рацыя