Польшча замовіла каля 16 млн. дозаў прышчэпак ад каронавіруса
Польшча замовіла каля 16 млн. дозаў адной з прышчэпак ад каронавіруса. Гэта максімальная колькасць, якую можа атрымаць дзяржава ў рамках той лічбы, што была замоўлена Еўрапейскім Звязам. Чарговыя замовы ўжо рыхтуюцца, – адзначыў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Старшыня Рады міністраў Польшчы паведаміў, што ўрад распрацоўвае план вакцынацыі. Прышчэпкі не будуць абавязковыя, але ўлады заахвочваюць насельніцтва прайсці вакцынацыю.
Прэм’ер-міністр паведаміў таксама, што абмежавальныя меры, звязаныя з пагрозай распаўсюду каронавіруса, падоўжагыя на месяц. Старшыня Рады міністраў паведаміў, што з наступнай суботы гандлёвыя абʼекты, у тым ліку гандлёвыя цэнтры, змогуць працаваць у адпаведнасці з самым высокім санітарным рэжымам – санітарныя правілы павінны выконвацца ў кожнай краме ці гандлёвым цэнтры. У адваротным выпадку абʼекты будуць зачыненыя. Больш за тое, нядзелі 13 і 20 снежня будуць гандлёвымі, перад святамі можна будзе зрабіць пакупкі. Цяпер працуюць толькі тыя крамы, якія прадаюць тавары першай неабходнасці.
Матэвуш Маравецкі звярнуўся да жыхароў Польшчы з просьбай абмежаваць паездкі на Каляды.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Leigh Prather – stock.adobe.com