Надзея Саўчанка – на мяжы жыцця і смерці
Надзея Саўчанка галадае 80 дзён. На мінулым тыдні Рада па правах чалавека звярнулася ў Следчы камітэт з просьбай змяніць меру стрымання для ўкраінскай лётчыцы.
У мінулы чацвер пасля чарговага наведвання Саўчанкі ў СІЗА сябра Рады Алена Масюк сказала, што «Надзея Саўчанка можа памерці ў бліжэйшыя дні».
У расейскай Фэдэральнай службе выканання пакаранняў заявілі, што стан здароўя ўкраінскай лётчыцы ацэньваецца як стабільны, а заявы праваабаронцаў беспадстаўныя. Паводле версіі следства, Саўчанка датычная да гібелі двух расейскіх журналістаў у час абстрэлу пад Луганскам ў чэрвені мінулага году.
Саўчанка сваю віну цалкам адмаўляе і сцвярджае, што яе захапілі і пераправілі ў Расею сепаратысты.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота ТАСС