Нягледзячы на перашкоды, канцэрты ў менскіх дварах працягваюцца



Нягледзячы на тое, што ўлада стварыла „мапу небяспечных  ревалюцыйных мікрараёнаў” у Менску і іх патрулюе АМАП і міліцыя, усё адно канцэрты і розныя іншыя мерапрыемствы адбываюцца па вечарах у менскіх дварах. “Выступаюць не абвязкова зоркі. Усіх сустракаюць і прымаюць вельмі цёпла,” – кажа лідар гурта “Балцкі субстрат” Максім Іўкін:

– Не прынцыпова ці ты мегазорка, ці ты ведаеш некалькі акордаў, каб заспяваць. Канешне, прафесійныя музыкі ці зоркі больш могуць паказаць і заспяваць, але тут важны сам факт выступу, факт падтрымкі.

Як і раней у розных раёнах Менска штовечар з’яўляюцца бел-чырвона-белыя стужкі і сцягі і адбываюцца розныя мерапрыемствы – лекцыі і канцэрты.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: svaboda.org