«Белавія» прыпыніла рэйсы ва ўсе пункты Расеі, акрамя Дамадзедава, да 24 снежня



Рэйсы авіякампаніі «Белавія» ва ўсе пункты Расеі (акрамя маскоўскага аэрапорта Дамадзедава) прыпынены да 24 снежня ў сувязі з адсутнасцю дазволу з боку РФ, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт перавозчыка.

У Рыгу, Талін і Ларнаку «Белавія» не будзе лятаць да 14 снежня, у Баку — да 26 лістапада, ва ўсе пункты Грузіі (акрамя Тбілісі) — да 30 лістапада. Палёты ў Ашхабад не будуць выконвацца да 1 студзеня 2021 года. Акрамя таго, да 27 сакавіка 2021 года не будзе рэйсаў у Будапешт і Алматы.

Вярнуць грошы за адмененыя рэйсы або змяніць даты вылету можна да 30 сакавіка 2021 года. Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтвы авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па гэтым пытанні можна ў любы час да гэтай даты.

zviazda.by