Пра археалагічныя знаходкі ў Слоніме ў 1936 годзе
Свежы нумар краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край” распачынаецца вялікім артыкулам пра археалагічныя знаходкі ў цэнтры Слоніма ў 1936 годзе. Пра гэта паведамляла польскамоўнай газета “Наваградскі кур’ер”. Знаходкі былі выяўлены падчас пракладкі водаправода. Сярод знаходак былі і старыя гарадскія ходнікі (тратуар). Больш падрабязна пра знаходкі чытачы даведаюцца, калі прачытаюць пра гэта ў свежым нумары “Слонімскага краю”.
Пра лёс палякаў Збігнева Якаўчыка і Караля Адвентоўскага, якія былі родам са Слоніма, таксама можна даведацца з новага выдання.
Цікавым матэрыялам у нумары з’яўляецца і артыкул пра калекцыю карцін і гравёр доктара Франца Пучкоўскага, якія згарэлі падчас пажару ў Слоніме ў 1848 годзе.
“Слонімскі край” знаёміць чытачоў з былым артыстам Слонімскага народнага тэатра Іванам Андрыеўскім, з доктарам медыцынскіх навук, прафесарам, ганаровым грамадзянінам Віцебска Міхаілам Сачакам, якога нядаўна не стала, і які быў родам з вёскі Варонічы Слонімскага раёна.
Шмат у свежым нумары “Слонімскага краю” і іншых цікавых публікацый і фотаздымкаў. Ранейшыя і новы нумар выдання можна пачытаць тут.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя