Тры чалавекі ў Салігорску далучыліся да страйку



Беларусы працягваюць далучацца да страйку. Атрымліваецца гэта павольна, і ўсё ж амаль штодня ўсё новыя людзі пішуць заявы пра далучэнне да страйкавых камітэтаў і паведамляюць пра нязгоду з дыктатурай Лукашэнкі і гвалтам з мірных грамадзян.

Уначы адмовіўся завяршаць змену і падымацца на паверхню шахцёр „Беларуськалія” Аляксандр Кляўзовіч. Яго сілай паднялі на паверхню і вывезлі з тэрыторыі прадпрыемства на машыне хуткай дапамогі. Пасля гэтага машыніст горных машын 3-га рудаўпраўлення „Беларуськалія” Сяргей Журневіч таксама аб’явіў, што далучаецца да страйку. А неўзабаве стала вядома, што да страйку далучаецца яшчэ і супрацоўнік Таварыства з абмежаванай адказнасцю „Пасат” Арцём Забродскі.

Беларускае Радыё Рацыя