Ханс Клюге: Увядзенне агульнага каранціну ў Еўропе – гэта апошняя мера



Паводле дадзеных СААЗ, кожныя 17 секунд у еўрапейскім рэгіёне ад COVID-19 памірае адзін чалавек. Асноўныя тэзісы барацьбы з каронавірусам былі агучаны падчас міжнароднага брыфінгу СААЗ.

Кажа дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ, доктар Ханс Клюге:

– Першае, увядзенне агульнага каранціну можна пазбегнуць пры ўмове, што ўсе мы прыкладзём для гэтага высілкі. Другое, тэхналогіі і фармацэўтычныя распрацоўкі адкрываюцть перад намі новыя гарызонты. І, трэцяе, мы мусім забяспечыць бяспечнае навучанне нашых дзяцей і гарантаваць ім традыцыйныя святы.

Прадстаўнікі СААЗ падкрэслілі, што ўсе дзяржавы мусяць па мажлівасці забяспечыць шпіталізацыю ўсіх хворых на каронавірус, хто мае ў гэтым патрэбу.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: скрыншот з відэа