У Пінску дапамагаюць арыштаваным па палітычных матывах і іх сем’ям



Салідарнасць не на словах, а на справе. У Пінску група неабыякавых грамадзян узяла пад патранат пінчукоў-палітвязняў і іх сем’і. Перадусім дапамагаюць тым, хто мае ў гэтым патрэбу.

Валанцёры адсочваюць інфармацыю, калі з баранавіцкай калоніі №6 вязняў этапуюць у Пінск для следчых дзеянняў. У гэты момант ёсць магчымасць арганізаваць перадачу, – гаворыць праваабаронца Алесь Рамановіч:

–    Група неабыякавых асоб, якая гэтым займаецца, ёсць людзі, якія  самі стэлефаноўваюцца, якія прапаноўваюць матэрыяльную дапамогу, таму што яны  не ведаюць, што  туды патрэбна несці, як гэта ўсё  рабіць. Потым арганізоўваемся, купляем нейкія прадукты.  І ўжо потым, калі  гэта палітвязень, калі мы даведваемся, што ён прыехаў у Пінск з этапам, мы  звязваемся  з яго  сваякамі і  перадаём гэтую перадачу.   

 Яшчэ ў верасні беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі семярых пінчукоў, гэта: Ігар Салавей, Раман Багнавец, Данііл Богнат, Станіслаў Міхайлаў, Вячаслаў Рагашчук, Алег Рубец і Артур Халімончык. Іх затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту ў ноч з 9 на 10 жніўня каля Пінскага гарадскога выканкама.

Беларускае  Радыё  Рацыя