Сёння ў Менску адбудзецца сустрэча міністра замежных спраў Расеі з Лукашэнкам
Сёння, 26 лістапада, у Менску міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў сустрэнецца з Лукашэнкам і правядзе пасяджэнне калегіяў МЗС дзвюх краін. На пасяджэнні плануецца разгледзець стан адносінаў з Еўразвязам і магчымасці ўдзелу АДКБ у аперацыях ААН па падтрыманні міру.
Паводле Мікалая Мяжэвіча, кіраўніка Цэнтра беларускіх даследаванняў Інстытута Еўропы РАН, перамовы будуць у большай ступені датычыць перспектыў выхаду ўлады і беларускага грамадства з палітычнага тупіка.
«Спачатку трэба разабрацца ў сітуацыі ўнутры краіны, а потым думаць аб інтэграцыі», – падкрэсліў Мяжэвіч.
У сваю чаргу намеснік дырэктара Інстытуту краін СНД Уладзімір Жарыхін у паведамленні для ТАСС не выключыў, што на фоне палітычнай нестабільнасці ў Беларусі Лаўроў падчас візіту завострыць увагу менавіта на неабходнасці правядзення канстытуцыйнай рэформы.
Беларускае Радыё Рацыя