У Слоніме выйшла паштоўка, прысвечаная Уладзіміру Караткевічу
У Слоніме выйшла з друку паштоўка, прысвечаная класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Караткевічу (1930-1984). Паштоўка прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.
На першай старонцы паштоўкі адлюстраваны партрэт Уладзіміра Караткевіча і яго паэтычныя радкі:
Пройдзе нівамі, лясамі, Бог свабоды залатой. Калі мы не ўстанем самі – Не падыме нас ніхто.
З адваротнага боку паштоўкі напісана кароткая біяграфія пісьменніка.
Паштоўку падрыхтаваў і выдаў слонімскі літаратар Сяргей Чыгрын.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя