Настаўніца Марына Глазава з «вадамётнага» на свабодзе



Пра гэта паведамілі праваабронцы берасцейскай «Вясны», а таксама ейны бацька, Уладзімір Глазаў, у сваім Facebook. Раней ён разважаў пра тое чаму па дадзенай крымінальнай справе ў СІЗА №7 змясцілі менавіта ягоную дачку:

– Настаўніца замежных моваў, маладая, не ў шлюбе, ёй 25 гадоў. У гэтым сэнсе для іх проста ідэальная кандыдатура. Магчыма ўладам трэба было апраўдаць прымяненне вадамётаў. Гэта таксама каштуе грошай, вывад тэхнікі і г.д.

Паводле іфармацыі Уладзіміра Глазава, ёй забаронена карыстацца ўсімі відамі сувязі, у тым ліку адказваць карэспандэнтам. Таксама ёй дазволена стасавацца з абмежаваным колам асобаў — блізкімі сваякамі, адвакатам і следчым. Пры парушэнні гэтых правіл яна можа адправіцца назад у СІЗА. «У нас усіх адна задача — не нашкодзіць Марыне!», – падсумоўвае ў допісе Уладзімір Глазаў.

***

Марына Глазава — берасцейская настаўніца замежных моваў якая праходзіла падазраванай па «вадамётнай» справе. У той дзе, 13 верасня на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвараў у Берасці сілавікі прымянілі вадамёт для разгону дэманстрантаў. Паводле тых падзеяў была заведзена крымінальная справа.

Беларускае Радыё Рацыя