У Менску падпалілі кабінет начальніка таварыства ўласнікаў
Уначы ў Менску ў памяшканні таварыства ўласнікаў дома на Пераможцаў, 127 здарыўся пажар.
Кабінет старшыні згарэў цалкам.
Старшыня напісала ў дамавым чаце, што прыйшлі пяцёра невядомых, адчынілі дзверы і ўчынілі падпал, паведамляе Onliner.by.
Паводле інфармацыі партала, злачынцы таксама развесілі побач бел-чырвона-белыя сцягі і раскідалі бутэлькі ад каньяку.
У МНС пацвердзілі інфармацыю пра надзвычайнае здарэнне, а таксама пра тое, што меркаваная прычына пажару — падпал. У МУС сказалі, што праводзіцца праверка.
Двор гэтага дома знаходзіцца ў спісе месцаў, якія з нядаўняга часу патрулюе менская міліцыя.
Беларускае Радыё Рацыя