“Княства вобразаў і слоў”: выстава ў Нацыянальнай бібліятэцы



“Княства вобразаў і слоў”. У нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло адкрыццё выставы, прысвечанай 90-годдзю класіка айчыннай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.

Распавядае мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч:

– Ён быў чалавекам Адраджэння. Ён сапраўды займаўся ўсім. Ён любіў Беларусь, ён любіў творчасць ва ўсіх яе праявах. Ён сябраваў з усімі. Калі вы запытаецеся ў гісторыкаў, у каго заўгодна, ён з усімі сябраваў, бо вось гэты асяродак, калі жыў сам Караткевіч, ён быў адзіны. Ён жыў адзінай плынню. І ўсе любілі сваю краіну. І ўсе імкнуліся для гэтай краіны зрабіць усё, што толькі магчыма. Караткевіч быў сімвалам для ўсіх.

У экспазіцыю ўвайшлі рэдкія кнігі пісьменніка розных гадоў выдання, графічныя малюнкі самога Уладзіміра Караткевіча, а таксама арыгіналы ілюстрацый да ягоных твораў, выкананыя мастакамі розных пакаленняў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск