Нацыянальныя сцягі на балконах пачалі раcцэньваць як адзіночныя пікеты 



Нацыянальныя сцягі на балконах суды пачалі разглядаць як адзіночныя пікеты. Гэтак жыхара Новай Баравой асудзілі за сцяг на лоджыі. Бел-чырвона-белае палатно, паводле яго, вісіць не звонку, а за шклом, з боку кватэры. У судзе ж палічылі гэта адзіночным пікетам. І такі выпадак не адзіны, перадае Tut.by.

Мужчыну прысудзілі штраф 20 базавых велічыняў (540 рублёў).

Беларускае Радыё Рацыя