У Беларусі зноў каля 1700 новых выпадкаў каронавірусу



За суткі ў Беларусі 1 684 новыя выпадкі інфікавання каронавірусам. У Беларусі на 29 лістапада ачунялі і выпісаныя 113 375 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Зарэгістравана 135 тысяч і восем чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена звыш тры мільёны тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 1151 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавірусной інфекцыяй. Паведамляюць дзяржаўныя СМІ.

Беларускае  Радыё Рацыя