У Гародні нядзельныя затрыманні на Маршы суседзяў



У Гародні 29 лістапада людзі зноў выйшлі на акцыю шпацыравання пад назвай „Марш суседзяў”. Як паведаміў наш карэспандэнт Сяргей Апановіч, нягледзячы на тое, што людзі проста ішлі па вуліцах горада над Нёманам, улады падагналі бусы і аўтазак, і карныя структуры пачалі затрымліваць людзей. Затрымана прынамсі некалькі дзясяткаў чалавек.

А з раніцы горад зноў быў размаляваны патрыятычнымі надпісамі і сімволікай.

Беларускае Радыё Рацыя, фота Сяргея Апановіча