У Гародні спартоўцаў прымушаюць падпісваць зварот у падтрымку ўладаў
У Гарадзенскім спартовым дыспансеры прымушаюць падпісваць зварот спартоўцаў у падтрымку дзейнай улады і Лукашэнкі.
Распавядае адная з супрацоўніц дыспансера:
– У пятніцу, зразумела, усе адмаўляліся, а сёння ўжо пачалася “апрацоўка” супрацоўнікаў. Камусьці намякаюць, што заканчваецца кантракт, кагосьці слёзна просяць. І людзі пачынаюць паціху здавацца і падпісваць ліст. Канешне, не зусім хочучы. Я так разумею, што гэта ініцыятыва вышэйстаячага кіраўніцтва. Я так думаю, што гэта хутчэй за ўсё не толькі ў спартыўным дыспансеры, але і ў іншых спартовых арганізацыях, так апрацоўваюцца і працаўнікі, і спартоўцы.
Гэты зварот з’явіўся тыдзень таму на старонцы газеты “Спартовая Панарама” і яго пад прымусам ужо падпісала больш за тысячу чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня