Падчас маршу пенсіянераў у Менску было затрымана 17 чалавек (абноўлена)
Паводле звестак праваабаронцаў, 17 чалавек было затрымана ў Менску падчас традыцыйнага маршу пенсіянераў, які праходзіць па панядзелках.
Як паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”, акрамя ўдзельнікаў акцыі былі затрыманыя тры журналісты. Карэспандэнт агенцтва РІА Новости Таццяна Ільясава і фотакарэспандэнт расейскага агенцтва Sputnik Віктар Талочка вызваленыя пасля праверкі дакументаў. Журналіст і актывіст Ілля Дабратвор дастаўлены ва УУС Цэнтральнага раёна.
Акрамя таго, праваабаронцам вядома аб правядзенні ператрусу ў кватэры 27-гадовага менчука Андрэя Макарэвіча і яго затрыманні ў сувязі з публікацыямі ў сацсетках. У Быхаве (Магілёўская вобласць) затрыманы актывіст Уладзімір Гаруноў.
Беларускае Радыё Рацыя
***
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра „Вясна”, 30 лістапада падчас Маршу пенсіянераў на вуліцах Менска былі затрыманыя 9 чалавек. У пенсіянераў распылялі газ, крычалі на іх і штурхалі.
Адным з затрыманых аказаўся журналіст Ілля Дабратвор, які знаходзіўся на акцыі па працы. Напярэдадні пасля нядзельнай акцыі была затрыманая і змешчаная пад варту ягоная жонка Іна, шматдзетная маці.
Марш пенсіянераў сёння адбыўся і ў Гародні.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: tut.by
***
Удзельнікаў «Маршу пенсіянераў» загрузілі ў аўтобусы на Валадарскага. Меркавана іх павязлі ў РУУС.
Карэспандэнт РІА Навіны затрыманая пры асвятленні «Марша пенсіянераў» у Менску, паведамляе агенцтва.
15.37. Толькі невялікая група пенсіянераў дабралася да плошчы Якуба Коласа.
Сілавікі акружылі пенсіянераў ля СІЗА на Валадарскага.
Фота @motolkohelp
15.20. Частка калоны пенсіянераў дабралася да сквера Міцкевіча. Побач стаяць сілавікі.
Сілавікі перакрылі рух па вуліцы Валадарскага. Адна частка калоны Маршу пенсіянераў цяпер ідзе да Нямігі ад Юбілейнай, другая з праспекту Незалежнасці на Валадарскага.
15.05. Калона Марша пенсіянераў ідзе па Гарадзкім Вале ў бок Нямігі.
У маршы прымае ўдзел Ніна Багінская.
14.54. Частка ўдзельнікаў Маршу пенсіянераў каля будынка КДБ … вадзіла карагод. Пасля іх адціснулі людзі ў шлемах і з дубінкамі ў руках.
На Гарадскім Вале мікрааўтобус, у якім звычайна перавозят невядомых у балаклавах і са зброяй, збіў невядомага ў балаклаве.
14.35. Частцы ўдзельнікаў Маршу нейкім чынам атрымалася абыйсці сілавікоў на скрыжаванні Валадарскага і Незалежнасці. Калона дайшла да ГУМа, дзе людзі ў балаклавах развярнулі яе ў адваротны бок.
Пенсіянеры абышлі кардон праз парк Міцкевіча і выйшлі на Гарадскі Вал у раёне скрыжавання з вуліцай Няміга. Далей яны ідуць уверх ў бок «Фрунзенскай».
14.23. Так выглядала калона «Марша пенсіянераў» на праспекце Незалежнасці і вуліцы Валадарскага.
Фота: t.me/motolkohelp
У сталіцы пачаўся традыцыйны Марш пенсіянераў. Каля гасцініцы «Мінск» (на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Валадарскага) сілавікі перакрылі рух па тратуары. У выніку калона рушыла ў абход.