Іван Кірчук выступіў на „Мова Нанова Гародня”



На гарадзенскіх курсах „Мова Нанова” выступіў лідар гурту “Троіца”, музыка Іван Кірчук. Тут гучалі розныя музычныя інструменты і былі паказаныя абрады і прагучалі спевы.

На думку музыкі, ён заўсёды рады завітаць у Гародню.

– Я заўсёды з радасцю еду на радзіму. Таму што ў мяне шмат братоў і сясцёр, якія жывуць менавіта ў Гародні. Сустрэцца з імі я магу хіба што на курсах “Мова Нанова”.

– Для мяне гэта чалавек, які навучыў мяне чуць, адчуваць нейкія ўнутраныя пачуцці. Чуць гэты гук, які мае вельмі шмат моцы, такі вельмі прыгожы гук, напэўна, нашых продкаў. Я вельмі-вельмі ім захапляюся.

– Іван Кірчук для мяне як старадаўні мой знаёмы. Таму што слухаю яго ўжо дзесяць гадоў. І родную мову ўзгадваю.

Паслухаць музыку прыйшло некалькі дзясяткі гарадзенцаў. Напрыканцы сустрэчы прысутныя напісалі лісты палітвязням, якія зараз сядзяць за кратамі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча.