„Будзем стаяць, пакуль хоць штосьці не зменіцца”
Перад консульствам Рэспублікі Беларусь у Беластоку адбыўся „Мірны шпацыр”. Акцыя была накіраваная на прыцягненне ўвагі да пераследу і зняволення беларускіх журналістаў.
У ёй прынялі ўдзел і грамадзяне Беларусі, якія трапілі ў Польшчу па палітычных матывах. Кажа ўдзельнік шпацыру, спадар Дзяніс:
– Ёсць падазрэнні, што ў адзін дзень гэта не скончыцца. Нават калі сыдзе Лукашэнка, будзе пераслед, помста з боку тых людзей, якія трапілі ў так званую “Чорную кнігу Беларусі” – тых сілавікоў, начальства, уладаў, якія могуць зараз страціць усё. І яны могуць помсціць пасля таго, як Лукашэнка сыдзе.
„Мірны шпацыр беларусаў” праходзіў з захаваннем рэжыму санітарнай бяспекі. З будынку консульства да актывістаў ніхто не выйшаў.
Беларускае Радыё Рацыя