Вольга Вялічка: Беларусы – гэта ўнікальны народ
13 гадоў у Гародні дзеці з цяжкімі хваробамі мелі апеку з боку дзіцячага хоспіса імя Святога Губерта. У лепшыя часы ў ім знаходзілася да 108 дзетак штодня. Цяпер установа – патрабуе салідарнасці і падтрымкі грамадства супраць сваволля адміністрацыі. Ідзе ціск на кіраўніцтва, спробай замяніць дырэктара, а таксама праз пазбаўленне права арэнды памяшканняў.
„Тут няма палітыкі, бяда можа прыйсці да кожнага з нас”, – кажа „Госць Рацыі” Вольга Вялічка ў гутарцы з нашым карэспандэнтам Якубам Сушчынскім:
РР: Як бы вы пракаментавалі шлях, які вы прайшлі на пасадзе дырэктара ўстановы?
– Гарадзенскаму дзіцячаму хоспісу 13 год, мы адзначылі, 14 год ідзе. Тое, што сёння адбываецца з дзіцячым госпісам, гэта не можа быць адарваным ад агульных палітычных, эканамічных, сацыяльных, ідэалагічных працэсаў у краіне. Калі будуючы сістэму дзіцячай палеатыўнай дапамогі ты ўпіраешся ў столь і разумееш, што больш нічога зрабіць у гэтай сістэме ты не можаш, адзінае, што табе застаецца, гэта змяняць агульную сістэму. Таму праблемы, якія сёння існуюць у дзіцячым хоспісе, яны канешне звязаныя з маёй грамадзянскай пазіцыяй. Яны звязаныя з бачаннем таго, як павінна развівацца краіна. Мне вельмі-вельмі шкада, што праз нашу пазіцыю прыйдзецца прайсці праз гэтыя выпрабаванні тым людзям, якія са мной у камандзе. Мы верым, што гэтыя выпрабаванні зробяць нас больш моцнымі, што мы можам паказаць большаму колу людзей, якія па сённяшні дзень думаюць, што яны не хочуць удзельнічаць у палітыцы. Я хацела б сказаць, людзі, расплюшчвайце вочы, гэта больш не палітыка. Гэта датычыць кожнага з нас. Мы настроеныя бадзёра, заўсёды ў нас былі нейкія праблемы таму, што мы ўпоперак сістэмы заўсёды ішлі. Але ж пад такім ціскам мы не працавалі ніколі. Канешне гэта вельмі складана, але мы робім усё магчымае, каб і надалей у штатным рэжыме аказваць дапамогу цяжкахворым дзецям.
РР: У вас існавалі сумесныя праекты ўхваленыя старшынём гарвыканкама.
– У гэтым годзе ў нас быў вельмі ўнікальны сацыяльны праект, дзе людзі з інваліднасцю сумесна з валанцёрамі з горада, яны шылі супрацьчумныя касцюмы, шылі халаты. Бясплатна раздавалі тым установам аховы здароўя, якім бракавала гэтых сродкаў абароны. З пачатку лета ў нас была дамоўленасць з гарвыканкамам, што яны нам выдзяляць памяшканні і будуць плаціць за гэтае памяшканне. У нас будзе суд, дзе мы будзем назіраць, як канкрэтна Мечыслаў Гой публічна ў СМІ выказаўся за тое, што ён будзе плаціць, ён знойдзе сродкі. Сёння гарадзенскаму дзіцячаму госпісу выстаўляецца абвінавачванне ў тым, што мы не плацілі за гэта. З нас хочуць спагнаць гэтыя сродкі. Гэтыя сродкі мы вымушаныя, я не ведаю, што мы будзем рабіць. Мы будзем збіраць ахвяраванні ў людзей. Яны хочуць, каб мы збіралі ахвяраванні ў людзей і плацілі дзяржаве. Гэты праект быў непатрэбны дзяржаве, ён быў патрэбны для таго, каб супакоіць настроі людзей у перыяд ковіда. Улада бачыла, што ў людзей вялікая салідарнасць, улада бачыла, што людзі гуртуюцца. Ім трэба было перад выбарамі зрабіць гэта пазітыўна. Выбары закончыліся, увесь пазітыў закончыўся, можна зачышчаць.
РР: У вас існуюць іншыя пляцоўкі, іх лёс таксама пад вялікім пытаннем.
– Другое памяшканне, якое ў нас вельмі доўгі час у арэндзе – гэта памяшканне на базе дзіцячай паліклінікі. Там існуе два ўнікальных праекта зрабілі. Гэта сэнсорны пакой, аналагаў якому мала ў Беларусі. Гэта ўнікальная пляцоўка, дзе можна працаваць з цяжка хворымі дзецьмі, гэта першае памяшканне. Другое памяшканне, якое мы зрабілі, гэта безбар’ерны кінатэатр. Гэта адно з нешматлікіх памяшканняў у горадзе, дзе можна праводзіць мерапрыемствы не толькі для людзей з інваліднасцю, але і для дарослых з інваліднасцю. Там цалкам забяспечана безбар’ернае асяроддзе. 22 кастрычніка нам прыйшоў ліст ад паліклінікі, што яны такі „падарунак” на Каляды рыхтуюць, што 23 снежня мы павінны выехаць адтуль.
РР: Тлумачэнняў ніякіх не давалі?
– Яны давалі тлумачэнне, што ў кастрычніку сітуацыя з ковідам меркавана будзе вельмі складаная, ім гэтае памяшканне патрэбнае па праграме з ковідам. Мяне гэта вельмі здзіўляе. Дзіцячая паліклініка дае нейкія сур’ёзныя падставы думаць, Міністэрства аховы здароўя кажа, што ўсё працуе ў штатным рэжыме з ковідам. Ведаеце, гэты ковід нейкая дзіўная рэч, калі трэба дзяржаве, то ковід ёсць, мерапрыемства забаронена, калі не трэба, то ковіда няма. Таму гэта не тое, што не па чалавечы, я не ведаю на якіх дурняў гэта ўсё разлічана.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Якуб Сушчынскі, Беларускае Рады Рацыя, Гародня