У Маскве развіталіся з Барысам Нямцовым



Палітыка Барыса Нямцова пахавалі на Траякураўскіх могілках у Маскве. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Nm700

preview_044cf20d75fad33df249b4a2fb11e308

Перад пахаваннем праваслаўны святар правёў адпяванне нябожчыка. Праводзіць Нямцова прыйшлі яго родныя і блізкія. Усяго на пахаванні прысутнічала не менш за 600 чалавек.

gi-11409-52808-big

gi-11409-52801-big

gi-11409-52809-big

gi-11409-52810-big

gi-11409-52783-big

gi-11409-52784-big

gi-11409-52785-big

[Not a valid template]

* * *

У развітанні з Барысам Нямцовым, забітым у Маскве 27 лютага, удзельнічаў і ягоны сябра і палітычны паплечнік з Беларусі, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Па яго словах, найбольш уразіла колькасць людзей, якая прыйшла развітацца з Нямцовым у маскоўскі Сахараўскі цэнтр:

– Я прастаяў дзве гадзіны і трапіў у Сахараўскі цэнтр, дзе меў магчымасць развітацца з Барысам. Але як мінімум палова жадаючых так і не трапіла ў само памяшканне. Мне далі магчымасць выступіць на імправізаваным мітынгу каля труны з целам Нямцова.

Анатоль Лябедзька выказаў спачуванні родным і блізкім Барыса Нямцова ў сувязі з гэтай велізарнай стратай чалавека, якого нельга замяніць.

Па словах беларускага палітыка, ён прыехаў з краіны, дзе так сама забіваюць палітыкаў, забіваюць подла, з-за вугла, як Віктара Ганчара і Юрыя Захаранку. І таму ён добра разумее тых, хто лічыць забойства Нямцова выкліканым яго апазіцыйнай палітычнай дзейнасццю.

* * *

Гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут выказвае сваю думку наконт гэтага забойства:

– Калі забіваюць апазіцыйных палітыкаў, то гэта сведчыць пра стан дзяржавы і ўлады. Відавочна, што тое, што сталася з Нямцовым – гэта паказальнае забойства. Я думаю, гэта пэўны сігнал расейскаму грамадству.

Па словах Андрэя Пачобута, Барыс Нямцоў заўсёды меў сваю пазіцыі  наконт таго, што адбываецца ўнутры краіны, меў сваю палітыку наконт таго, якую палітыку праводзіць Расея, і гэты сігнал дасланы праціўнікам сённяшняй улады.

* * *

Сваю думку наконт смерці Барыса Нямцова і меркаванне пра яго, як чалавека, выказвае гарадзенскі палітык, кіраўнік абласной арганізацыі БСДГ Віктар Сазонаў:

– Калі ў нармальных краінах апазіцыя – гэта ў перспектыве будучая ўлада, то ў такой краіне як Расея быць у апазіцыі ў перспектыве азначае тое, што і здарылася з Барысам Нямцовым. У Расеі адбываюцца суды над тымі, хто выйшаў на дазволеную акцыю на Балотнай. Абсурдныя прысуды братам Навальным. Смерць Магніцкага ў турме. Катаванні Надзеі Саўчанкі. Жудасная братазабойчая вайна на Украіне. І ўсё гэта робіць адзін мастак. Для поўнага малюнка яму не хапала толькі смерці Нямцова.

Па словах палітыка, хто стаіць за гэтай трагічнай смерцю і за тым, што адбываецца ў нашай суседцы Расеі, даведацца будзе вельмі цяжка.

* * *

У маскоўскім Цэнтры Сахарава праходзіць грамадзянская паніхіда па Барысе Нямцове. Развітацца з забітым расейскім апазіцыянерам можа кожны. Ужо вядома, што ні прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, ні прэм’ер Дзмітры Мядзведзеў, не прымуць удзелу ў пахаванні.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўзнагародзіў ордэнам Свабоды загінулага расейскага апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова. «Для нас, украінцаў, Барыс назаўсёды застанецца патрыётам Расеі і сябрам Украіны. Ён сваім жыццём даказаў, што гэта можна сумясціць — варта толькі захацець», – сказаў Парашэнка.

Грамадзянская паніхіда па Барысе Нямцовым праходзіць у Сахараўскім цэнтры ў Маскве. На цырымоніі збіраюцца прысутнічаць амбасадары ўсіх краін Еўразвязу і амбасадар ЗША Джон Тэфт. Польская дэлегацыя ўжо аддала даніну памяці забітаму расейскаму апазіцыянеру. Віцэ-старшыня Міністэрства замежных спраў Конрад Павлік зачытаў у час развітання ліст ад спікера Сената Богдана Барусевіча, якому Расея забараніла ўезд:

–  Сказаў некалькі слоў ад імя прэм’ера польскага ўрада, выказаў шчырыя словы спачування сям’і, блізкім, а таксама сябрам Барыса Нямцова. Зачытаў таксама ліст спікера Сената Богдана Барусевіча, які быў перададзены сёння ў медыя.

Таксама ў складзе польскай дэлегацыі на пахаванні Барыса Нямцова прысутнічае дарадца прэзідэнта Польшчы і яго прадстаўнік на жалобным мерапрыемстве ў Маскве Ян Літыньскі:

–   Цяжка казаць. Гэта перадусім жаль, пачуццё страты. Тая Расея, у якую мы верылі, пра якую мы размаўлялі з расейскімі дэмакратамі, якая пратэставала ў асобах Сахарава і Салжаніцына, страціла цяпер яшчэ аднаго свайго слаўнага прадстаўніка. Яго страціла Расея, вялікая, адкрытая, прызная Польшчы.

Сустаршыня расейскай апазіцыйнай партыі РПР-ПАРНАС, дэпутат Яраслаўскай абласной думы Барыс Нямцоў быў застрэлены невядомым у цэнтры Масквы, на Вялікім Маскварэцкім мосце ўвечары 27 лютага. Следчы камітэт Расеі лічыць, што прычынамі забойства маглі быць: палітычная правакацыя, помста экстрэмістаў, “украінскі след”, асабістая непрыязнасць. Паплечнікі Нямцова ўпэўненыя, што забойства было палітычным.

* * *

„Расея чарговы раз перакрочыла мяжу і мы павінны ўдарыць кулаком аб стол”, – сказаў у праграме „Адзін на адзін” польскага тэлеканала TVN24 палітолаг, былы еўрадэпутат Павел Коваль. Так ён пракаментаваў адмову ўезду ў Расею спікеру польскага сенату Богдану Барусевічу:

– Выезд на пахаванне ў расейскай культуры і ў польскай культуры – гэта такі момант, які не павінен выклікаць контраверсій. Я маю ўражанне, што расейцы ў гэтай справе перакрочылі нейкую чарговую мяжу, бо разумею, што для Пуціна ці для кагосьці ў Крамлі можа быць непрыемным, што Барусевіч ды іншыя людзі з Захаду прыязджаюць на гэтае пахаванне, што яны хацелі б, каб іх не было. Але дагэтуль у адносінах Расеі са знешнім светам пахаванне было выключана з такога кшталту разважанняў і палітыкі.

На пахаванне Барыса Нямцова павінны прыйсці абмасадары 28 краінаў Еўразвяза, шэраг палітыкаў, у тым ліку і лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі, адзін з лідараў беларускай апазіцыі Анатоль Лябедзька, які быў добра знаёмы з Нямцовым:

– Ён быў смелы і адважны, нават не ведаю дзе мяжа гэтай яго мужнасці праходзіла. Ён мне сам асабіста гаварыў пра пагрозы, якія гучалі ў яго адрас. Ён нечым нагадвае мне Віктара Ганчара – такі мужны, які нічога не баяўся і разам з тым вельмі сістэмны. Канешне Беларусь шмат што губляе, Барыс быў адзін з нямногіх, каго насамрэч ведалі ў Беларусі многія і любілі за яго праўдзівасць, за яго мужнасць, бескампраміснасць.

Барыса Нямцова забілі ўвечары 27-га лютага ў самым цэнтры Масквы, насупраць Крамля. З шасці выстралаў у спіну, чатыры аказаліся трапнымі. Нямцоў памёр на месцы. Першага сакавіка ён павінен быў ачоліць вялікую акцыю апазіцыі ў расейскай сталіцы.

* * *

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і прэм’ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў адмовіліся наведваць паніхіду і пахаванне Барыса Нямцова. Расейскага лідара на жалобнай цырымоніі будзе прадстаўляць паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта ў Дзяржаўнай думе Гары Мінх. Затое памяць загінулага палітыка ўшануюць 28 амбасадараў краін Еўразвязу, а таксама шэраг афіцыйных асобаў з еўрапейскіх краін.

Спікеру польскага сената Богдану Барусевічу расейскія ўлады не далі дазволу на ўезд у Расею. Барусевіч павінен быў ачоліць дэлегацыю польскіх палітыкаў і дэпутатаў парламента на цырымоніі пахавання апазіцыйнага расейскага палітыка Барыса Нямцова, застрэленага ў пятніцу ў цэнтры Масквы. Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі назваў рашэнне Масквы незразумелым. Паводле яго, спікер сената – «ікона польскай дэмакратыі і змагання за свабоду», таму ён лепш за ўсё падыходзіў для таго, каб прадстаўляць краіну на развітанні з расейскім апазіцыянерам. У прэс-службе пасольства Расеі ў Варшаве заявілі, што Барусевіч уключаны ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Расеі.

* * *

Пасля поўдня ў Маскве адбудзецца пахаванне Барыса Нямцова – забітага лідара расейскай апазіцыі. Сярод еўрапейскіх палітыкаў высокага рангу на пахаванні мае прысутнічаць міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус. Польскі ўрад будзе прадстаўляць віцэ-міністр МЗС-а Конрад Павлік, ад прэзідэнта Польшчы ў Маскву накіраваўся яго дарадца Ян Літыньскі. На жалобных урачыстасцях не будзе афіцыйнага прадстаўніка Еўрапейскага парламента – паведаміў віцэ-старшыня парламента Рышард Чарнэцкі:

– Расейскія ўлады адмовілі ва ўездзе на тэрыторыю іх краіны двум значным еўрапейскім палітыкам. Гэта кіраўнік палітычнай групы “Зялёныя”, нямецкі еўрадэпутат Рэбэка Гармс, а таксама сталы дакладчык па расейскім пытанні ў Еўрапарламенце Габрыэлюс Ландсбергіс. Адпаведна дэлегацыі Еўрапарламента не будзе.

Грамадзянская паніхіда па Барысе Нямцове пачынацца ў Цэнтры Сахарава, куды павінны прыехаць і амбасадары краінаў Еўразвязу ў Расеі. Пахаванне на Траекураўскіх могілках распачнецца ў 15.30 па мясцовым часе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Reuters, ussian.rt.com, ТАСС, Сяргея Карпава