Удзельнікі гурта „Рэха” заразіліся каронавірусам у ІЧУ



Каронавірус з лёгкасцю трапляе ў ізалятары часовага ўтрымання і нікуды не знік, а гэтыя ўстановы ў Беларусі недастаткова дбаюць пра эпідэміялагічны стан. Удзельнікі музычнага гурта „Рэха” праз арышт у розных ізалятарах Беларусі атрымалі аднолькавы вынік – падцверджаны Ковід-19.

Кажа лідар гурта – Андрусь Такінданг, які цяпер на самаізаляцыі пасля вызвалення з ізалятара „на Акрэсціна”:

– Справа ў тым, што проста яны не спраўляюцца з той колькасцю людзей, каторых яны затрымліваюць. Таму што былі выпадкі, калі, напрыклад, мы гуртом “Рэха” былі ў двухмеснай камеры ў чатырох. Таму што яны шмат людзей схапілі на нядзельным шэсці і не хапала месца для ўсіх. Сама сістэма не спраўляецца ўжо з той колькасцю затрыманых, якіх яны знявольваюць.

Дзясяткі, сотні затрыманых, якія апынуліся ў ізалятарах Беларусі падчас акцыяў пратэстаў, дваровых канцэртаў, ідучы ў краму, малюючы графіці, падчас інтэрв’ю, былі заражаны каронавірусам. Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя