У Польшчы ўвялі новыя абмежаванні на арганізацыю сходаў



З суботы ў Польшчы ўвялі новыя абмежаванні на арганізацыю сходаў, у тым ліку ў кватэрах. Гэтыя правілы закліканы прадухіліць арганізацыю вялікіх калядных вечарынак, а таксама дзён нараджэнняў, імянін і гэтак далей. Уведзена абмежаванне ў пяць гасцей, якія могуць быць запрошаныя ў кватэру або дом – незалежна ад памеру. Гэтыя абмежаванні будуць дзейнічаць найменьш да 27 снежня. У лік гасцей не ўваходзяць чальцы дома / кватэры,  людзі, якія арганізавалі сход, і людзі, якія жывуць разам. Нават калі з вамі ў кватэры пражывае 10 чалавек, то вы можаце запрасіць яшчэ да 5 гасцей. За парушэнне гэтага правіла – штраф у памеры ад 20 да 500 злотых. Аднак у правілах не пазначана, хто і як будзе кантраляваць колькасць удзельнікаў хатніх сходаў ці як даказаць, ці з’яўляецца дадзеная асоба чальцом сям’і або госцем.

Беларускае Радыё Рацыя

Ілюстрацыйнае фота/Pixabay