На Піншчыне шукаюць пахаванні жаўнераў Першай сусветнай



На Піншчыне аматары гісторыі з Берасця, Кіева і Масквы правядуць пашуковыя працы жаўнераў Першай Сусветай Вайны з мэтай вяртання імёнаў герояў “невядомай вайны”. Вайскоўцы абяцалі падтрымку ў гэтым пытанні.

Аналагічныя працы праходзяць па ўсё Беларусі, дзе выяўленыя масавыя пахаванні Першай Сусветнай.

Гісторык-краязнаўца Эдвард Злобін адзначае, што да Другой Сусветнай усе пахаванні на Піншчыне прывялі ў належны стан:

– Калі Піншчына ўвайшла ў склад Польскай дзяржавы, менавіта дзяржавай была створаная праграма па ўшанаванню памяці палеглых. Гэта быў адзін з пунктаў Мірнай Версальскай дамовы і Рыжскай дамовы, калі Незалежную Польшчу абавязалі захаваць вайсковыя пахаванні. Цалкам працы былі праведзеныя да 1928 году, калі могілкі былі добраўпарадкаваныя. 

Паводле краязнаўцы, цяпер прыйшоў час, каб грамадскасць і ўлады зноў звярнулі ўвагу на вайсковыя пахаванні 1915-1918 гадоў, бо яны прыйшлі ў занядбаны стан. Часам і мясцовыя жыхары хаваюць сваякоў на месцы гарнізонных могілак.

* * *

У Пінску грамадскія актывісты маюць намер адрэстаўраваць надмагільныя помнікі на старажытных могілках, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Могілкам – 200 гадоў.

У савецкі час пахаванні прыйшлі ў заняпад і большая частка іх была ліквідавана, але дагэтуль захаваліся пахаванні ўдзельнікаў вызвалечнай барацьбы 19-га стагоддзя, а таксама – нямецкіх, польскіх, расейскіх жаўнераў і маракоў. Могілкі рэгулярна знішчаюцца вандаламі.

Краязнаўца Эдвард Злобін кажа пра важнасць пахаванняў:

Некропаль і некропаль усяго Пінску – усіх канфесій, усіх нацыянальнасцяў, бо ён увабраў у сябе розныя пакаленні і гістарычныя вехі.  Тут дзеліцца на каталіцкую і праслаўную частку, але з часам тут з’явіліся рускія могілкі часоў Першай сусветнай вайны і Нямецкія могілкі часой Першай Сусветнай вайны, дзе праводзілі пахаванні і падчас Другой сусветнай вайны.

Для таго, каб абнаўленне помнікаў было якасным, грамадскія актывісты дамаўляюцца пра супрацоўніцтва з берасцейскімі майстрамі. Працы плануецца пачаць улетку.

Беларускае Радыё Рацыя