За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.689 новых выпадкаў COVID-19



 За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.689 новых выпадкаў COVID-19, памерлі восем чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруса ў Беларусі дасягнула 139.908, памерла 1.174 чалавекі.

1 снежня афіцыйна былі зафіксаваныя 1.572 новыя інфікаваныя і восем смерцяў.

Міністэрства адзначае, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 ачуняла і выпісана 117.195 пацыентаў (893 за апошнія суткі).

Праведзена 3.306.693 тэсты на каронавірусную інфекцыю, у тым ліку за мінулыя суткі — 27.556.

belapan.by