Псіхолаг: Не варта саромецца псіхалагічнай дапамогі



Якія словы першымі сказаць тым, хто толькі выйшаў з ізалятару часовага ўтрымання ці прайшоў праз гвалт? Якую псіхалагічную дапамогу варта аказваць пацярпелым? На такія ды іншыя пытанні шукала адказы псіхолаг і сямейны псіхатэрапеўт. Яна адзначыла, што чалавеку ў першую чаргу варта даць зразумець, што дрэнныя падзеі мінулі:

– Першае, што ўвогуле трэба разумець па гэтай сітуацыі, што і затрыманыя, і іх блізкія траўмуюцца, бо людзі губляюць базавую патрэбу ў бяспецы. І дапамога патрэбна амаль усім, гэтага не варта саромецца ці ўвогуле неяк пазбягаць. Траўма адбываецца тады, калі чалавек адчувае сябе бездапаможным і рэагуе цялесна, напрыклад, ці сціскаецца, ці замірае. Праявы траўмаў могуць на пачатку не праяўляцца…

Таццяна Палхоўская звярнула ўвагу, што па магчымасці неабходна аказваць дапамогу тым, хто прайшоў праз фізічны і псіхалагічны гвалт. Паколькі ад гэтага залежыць здароўе грамадства ў цэлым і наяўнасць сілаў дзеля таго, каб працягнуць барацьбу.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя