Кіраўнік МЗС Чэхіі: Мы не павінны легітымізаваць рэпрэсіўны рэжым Лукашэнкі



Міністр замежных спраў Чэхіі Томаш Петршычэк 2 снежня выказаўся супраць таго, каб матчы хакейнага чэмпіянату свету ў 2021 годзе адбываліся ў Беларусі.

«Я ўжо звярнуў увагу на моцную крытыку з боку Латвіі магчымай арганізацыі сумеснага чэмпіянату ў сувязі з тым, што цяпер адбываецца ў Беларусі, — сказаў Пэтршычэк чэшскім журналістам. — Гэты рэжым працягвае ўжываць рэпрэсіі і гвалт супраць мірных дэманстрантаў. Я не магу ўявіць, каб дэмакратычны свет падтрымліваў правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Мая думка адназначная: мы не павінны правядзеннем гэтага хакейнага чэмпіянату легітымізаваць рэпрэсіўны рэжым кшталту рэжыму Аляксандра Лукашэнкі».

Фота: ceskenoviny.cz