Ціханоўская заявіла пра гатовасць узначаліць Беларусь у пераходны перыяд



Святлана Ціханоўская заявіла пра гатовасць узначаліць краіну ў пераходны перыяд. „Усе мы разумеем, што рэжым развальваецца, і за этапам націску і пратэсту немінуча пачнецца этап дыялогу. Людзі з сістэмы апынуцца ў сітуацыі, калі ім больш выгадна сесці за стол перамоў, а не ваяваць з уласным народам”, — сказала яна ў сваім відэазвароце.

„Шмат хто ў мяне пытае, ці гатовая я быць лідарам народа ў гэты момант. Так, я афіцыйна заяўляю, што гатовая ўзначаліць краіну ў пераходны перыяд. Я бяру на сябе гэтую адказнасць, таму што ведаю, што я — не адна. Мая мэта — аб’яднаць найлепшых экспертаў і дэмакратычныя сілы, каб Беларусь падышла да новых выбараў з найменшымі шокамі. Для гэтага створаны Каардынацыйная рада і кабінет прадстаўнікоў па розных сферах, і кожны з іх працуе ў інтарэсах беларусаў”, – заявіла Ціханоўская.

Беларускае Радыё Рацыя