Сяргей Марозаў: Рыхтую патрыятычны каляндар “Гэта мы!”



У Гародні ў хуткім часе з’явіцца патрыятычны каляндар пад назваю “Гэта мы!”. Каляндар робіць вядомы ў горадзе фатограф Сяргей Марозаў.

Пра адметнасць календара распавядае яго аўтар:

– Вельмі словы песні зачапілі. Спадабалася, што гэта пра людзей, пра беларусаў, пра такіх, як я, як мы, тых, якія знаходзяцца навокал. Я спачатку пачаў запісваць проста словы, тое, што на слых, не ўсе словы разбіраў, таму палез шукаць песню. Зразумела, тэкст песні павінен быць у інтэрнэце. І знайшоў, што гэта песня Андрэя Мельнікава.

У календары будуць як партрэты вядомых гарадзенцаў, так і простых беларусаў, канстатуе Сяргей Марозаў.

– Я кінуў кліч у сваіх сацсетках. З тых, хто адазваўся, я ўжо падбіраў, хто падыходзіць па вобразах. Няма нейкіх прафесійных мадэляў. Адбор вёўся са звычайных беларусаў. Напэўна трэба адзначыць былых працаўнікоў драматычнага тэатра, гэта Курыленка, Мушперт, Марыя Мялешка і ёсць уніяцкі святар.

Па словах Сяргея Марозава, гэты каляндар ён робіць пры падтрымцы Hrodna.life і набыць яго ўжо можна будзе за ахвяраванне цягам бліжэйшых некалькі тыдняў.

Беларускае Радыё Рацыя