Ідэі, якія ператвараюцца ў моц



Напачатку 80-ых у CШ 26 г.Гомеля, у кабінеце гісторыі над дошкай вісеў плакат „Идеи становятся силой, когда они овладевают массами. Карл Маркс”.

Я сядзела за трэццяй партай і разважала над гэтай фразай некалькі гадоў. Гісторыю і грамадазнаўства любіла. „Апрельскія тэзісы” Леніна вувучыла амаль даслоўна. Вучылі іх з сяброўкай на кар’еры ў Валатаве на жоўтым-жоўтым пясочку.

Яшчэ ў кабінеце гісторыі стаялі шкляныя шафа з кардоннымі тэчкамі дна матузках для „юных политинформаторов” – быў такі гурток. Я таксама зрабіла тэчку пад назвай „Мир капитала, идолы вместо идеалов”, на тэчцы выява супермена ў касцюме, сукуб ды інкуб – выразала з чэскага часопіса „Film a divadlo” – прадавалі ў кіёсках – там можна было знайсці выявы замежных актораў.

Тэчка мая „Мир капитала, идолы вместо идеалов” была прысвечаная замежнаму мастацтву, час ад часу я дадавала ў яе розныя новыя зацемкі, прыносіла ў школу. Адчыняла шафу, развязвала матузкі і дадавала, каб гэты магли карыстацца палитинфарматары.

Гісторыю і грамадзнаўства – адзіныя прадметы, па якіх у мяне былі выдатныя адзнакі.

Да аднаго моманту.

Восенню 1984 года настаўніца задада пытанне „В чём смысл жизни?”

Падняла мяне.

Я сказала: „Не могу ответить, этого не знаю”.

Мне паставілі кол.

Пасля выклікалі маю сяброўку, яна апусціўшы вочы адказала: „В строительстве коммунизма”.

Гэта не адбіла маёй любові да палітычных навук, бо пытанне „В чем смысл жизни” – іншая сфера.

Не ведаю, да якого часу давісеў у кабінеце гісторыі плакат „Идеи становятся силой, когда они овладевают массами. Карл Маркс”.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ