Кіраўнік МЗС Латвіі заклікаў краіны АБСЕ падтрымаць беларусаў



Падтрымаць грамадзянскую супольнасць Беларусі ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў краіне заклікаў міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічус на пасяджэнні Савета міністраў АБСЕ 3 снежня, паведаміла прэс-служба латвійскага знешнепалітычнага ведамства.

Рынкевічс заклікаў „прадстаўнікоў беларускіх уладаў” спыніць гвалт у дачыненні да мірных дэманстрантаў, вызваліць незаконна затрыманых грамадзян і пачаць палітычны дыялог з апазіцыяй.

Крызіс у Беларусі стаў таксама адной з тэм выступлення міністра замежных спраў Польшчы Збігнева Раў. Ён адзначыў, што ў справаздачы, падрыхтаванай дакладчыкам па Беларусі ў рамках Маскоўскага механізму АБСЕ Вольфгангам Бенедзекам, выразна ўказваецца на неабходнасць свабодных і справядлівых выбараў у краіне і грамадскага дыялогу. Паводле слоў Рау, якія прыводзіць прэс-служба МЗС Польшчы, АБСЕ можа садзейнічаць гэтаму працэсу.

Кіраўнік літоўскай дыпламатыі Лінас Лінкявічус заклікаў міжнародную супольнасць больш актыўна рэагаваць на палітычны крызіс у Беларусі, аказаць ціск на кіраўніцтва краіны, запатрабаваць прыцягнення да адказнасці вінаватых у парушэнні правоў чалавека, дапамагчы грамадзянскай супольнасці і ахвярам рэжыму, паведаміла прэс-служба МЗС Літвы.

27-е пасяджэнне Савета міністраў АБСЕ праходзіць 3—4 снежня па ініцыятыве Албаніі, якая цяпер старшынствуе (у фармаце відэаканферэнцыі).

belapan.by