2021 год у Польшчы абвешчаны годам кардынала Стэфана Вышынскага



2021 год у Польшчы абвешчаны годам кардынала Стэфана Вышынскага.

Стэфан Вышынскі вядомы сваім супрацівам дзвюм таталітарным сістэмам – нацызму і камунізму, сваімі намаганнямі па абароне каталіцкай царквы, калі Польшча знаходзілася пад камуністычным панаваннем.

Стэфан Вышынскі нарадзіўся ў 1901 годзе. У 24 гады ён быў пасвечаны ў сан рымска-каталіцкага святара. У 1946 годзе ён быў прызначаны біскупам Люблінскім, а праз два гады – мітрапалітам Гнезнескім і Варшаўскім, у выніку чаго стаў прымасам Польшчы. Памёр ад раку 28 траўня 1981 года. Яму было 79 гадоў.  

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: KEP