З першага сакавіка Кіпр пачне прымаць турыстаў з Беларусі



З 1 сакавіка Кіпр пачне прымаць турыстаў з Беларусі. Турыстам давядзецца двойчы здаць ПЦР-тэсты, каб засведчыць, што яны не заражаныя каронавірусам: за трое сутак да прыезду і непасрэдна ў аэрапорце на Кіпры (па некаторых звестках, ён каштуе 30-40 еўра). Самаізаляцыя для беларусаў не прадугледжана.

 З-за сітуацыі з распаўсюдам каронавірусу Кіпр у пачатку вясны закрыў сваю паветраную прастору. У чэрвені краіна стала паступова „адкрывацца”. Чакаецца, што „Белавія” адновіць палёты на Кіпр ужо ў снежні.

 Беларускае Радыё Рацыя