„Жанчыны ўзброіліся каламі і ідуць на нас у наступленне”



„Жанчыны ўзброіліся каламі і ідуць на нас у наступленне” — на анлайн лекцыю пад такой назвай запрашаюць у Берасці ўжо сёння, 4 снежня.

Арганізатарамі выступаюць прадстаўнікі творчай прасторы незалежнага тэатра Крылы Халопа. У якасці лектара выступіць прафесар ЕГУ, гісторык Ірына Раманава, распавяла PR-мэнэджар спадарыня Таццяна:

– Будзем размаўляць пра 1930-я гады, калі ў адказ на гвалтоўную калектывізацыю СССР пачалася сапраўдная грамадзянская вайна. Складовай часткай гэтага супраціву сталі так званыя бабскія бунты. Лекцыя будзе транслявацца на ютуб-канале Прасторы КХ. Каб наведаць мерапрыемства, трэба запоўніць гугл-форму.

Мерапрыемства пачнецца а 19-й гадзіне і пройдзе праз платформу Zoom. Паралельна з тым трансляцыя будзе адбывацца на YouTube.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце