Павел Латушка: Не дамо пераўтварыць Беларусь у канцлагер



Прававы дэфолт і падзенне базавых эканамічных паказнікаў. Аналіз сітуацыі і план рэфармавання Беларусі ў пераходны перыяд падчас адмысловай прэс-канферэнцыі абмеркавалі прадстаўнікі Народнага Антыкрызіснага Упраўлення.

Кажа кіраўнік НАУ Павел Латушка:

Мы гаворым аб неабходнасці ліквідацыі ўпраўлення справамі прэзідэнта. Правесці распродаж яго маёмасці – усіх рэзідэнцый, санаторна-курортных комплексаў, гатэляў, офісных, культурна-пацяшальных аб’ектаў, рэстаранаў і іншай рухомай і нерухомай маёмасці. Фактычна гэта асобнае царства ў дзяржаве, якое кантралюецца выключна адным чалавекам.

Росшук віноўных асобаў, якія будуць хавацца ад пераследу ў новай Беларусі, будзе скаардынаваны з фондам BYPOL, які збірае адпаведную інфармацыю.

Межы такой супрацы акрэсліла адказная НАУ за рэформу органаў унутраных справаў Святлана Хілько:

Праект рэфармавання ён здавалася б на прамую не звязаны з гэтымі дзеяннямі. Але наша роля таксама будзе важная і мы будзем дзейнічаць пад эгідай BYPOL, яны ў гэтай ініцыятыве лідзіруюць. У іх ёсць напрацоўкі. Мы хутчэй будзем выканаўцамі іх загадаў і распараджэнняў у гэтай частцы.

Сярод мераў рэфармавання прадстаўнікі НАУ назвалі пашырэнне міжнароднага прызнання Нацыянальнага лідара Святланы Ціханоўскі і Каардынацыйнай Рады ў якасці прадстаўнікоў беларускага грамадства.

Беларускае Радыё Рацыя