Магічнае ўрочышча Джылы-Су



Джылы-Су – цікавостка Паўночнага Каўказу, вандроўкі сюды зрабіліся папулярнымі пасля таго, як перад Алімпіядай у Сочы ў гарах заасфальтавалі дарогі.

Але ўсё адно – аўтобус туды не праездзе.

Экскурсіі адбываюцца на джыпах па сем чалавек.

Кошт экскурсіі з Есентукоў – дзве тысячы расейскіх рублёў, па часе вандроўка займае 12 гадзінаў. 

У паўночнай частцы падножжа горы Эльбрус знаходзіцца ўрочышча Джылы-Су – унікальнае месца Кабардзіна-Балкарыі.

Джылы-Су перакладаецца, як «цёплая вада». Гэта гарачыя крыніцы нарзанаў. 

Урочышча Джылы-Су мае вядомасць, дзякуючы непаўторным краявідам і якасці мінеральнай вады з крыніц, якія знаходзяцца ў верхняй частцы ракі Малкі на вышыні 2380 метраў.

У Джылы-Су ёсць, што паглядзець.  

У балцы Кала-Кулак («Цясніна Замкоў») застылая лава, вецер ды вада стварылі непаўторны рэльеф.   

Прайдзі троху далей і перайдзі мост, трапіш да 40-метровага вадаспаду Султан.

На беразе Малкі знаходзяцца цёплыя крыніцы – нарзан.

Гарачыя і гаючыя крыніцы нарзанаў карысныя для нервовай сістэмы. 

Усяго ў Джылы-Су чатыры вадаспады і 14 мінеральных крыніц. 

Беларускае Радыё Рацыя