На Берасцейшчыне каля 15 тысяч чалавек на самаізаляцыі
Каля чатырох тысяч чалавек — столькі на самаізаляцыі зараз знаходзіцца жыхароў Берасця ды Берасцейскага раёна. Гэта найперш тыя, хто маюць станоўчы тэст на Ковід-19, а таксама тыя, хто з’яўляецца кантактамі першага ўзроўню:
– Тэрмін самаізаляцыі ў другой хвалі каронавірусу на Берасцейшчыне, як і па ўсё рэспубліцы, складае 10 дзён. У першую хвалю самаізалявацца неабходна было на два тыдні.
Дадаткова на ізаляцыю трапляюць асобы, што прыязджаюць з-за мяжы. Інфармацыю агучыў галоўны санітарны лекар Берасцейскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Генадзь Радчанка.
Агулам па Берасцейскай вобласці на самаізаляцыі зараз можа знаходзіцца да 15 тысяч чалавек.
Згодна правілаў, можна выходзіць з дому, але толькі ў бліжэйшую краму ды аптэку. Пры парушэнні нормаў чакае судовае разбіральніцтва ў межах адміністрацыйнай справы.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце