Колькі каштуе тэст на каронавірус



Ад 20 да 40 рублёў — столькі каштуе праходжанне тэста на каронавірус на Берасцейшчыне.

Найперш тэставанне на COVID-19 робіцца для хворых на пнеўманію, пры падазрэнні каронавірусу, для кантактаў першага ўзроўню і для тых, хто плануе выезд за мяжу:

Таксама тэст на каронавірус у Берасцейскай вобласці можна зрабіць па ўласнаму жаданню. Тэставанне на ПЛР ці палімеразную ланцуговую рэакцыю робіцца платна ў берасцейскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Кошт — каля 40 рублёў для грамадзянаў Беларусі і крыху больш за 60 рублёў для замежнікаў.

Экспрэс-тэсты для таго, каб выявіць анціцелы на каронавірус робяцца ў берасцейскай цэнтральнай паліклініцы. Кошт — амаль 20 рублёў.

У незалежных лабараторыях цэны на такія ж тэсты складаюць ад 30 да 40 рублёў. У дзяржаўных лякарнях у Берасці для таго, каб прайсці тэставанне, неабходна заплаціць прыкладна 25 рублёў.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце