Валянцін Варановіч: У ізалятары стаўленне да людзей як да смецця



З гарадзенскага ізалятара часовага ўтрымання пасля 5-ці сутак па „народным” артыкуле 23.34 выйшаў дэпутат Азёрскага сельскага савету Валянцін Варановіч. Мужчыну пасадзілі за краты за ўдзел у акцыі, якая адбылася яшчэ ў пачатку верасня.

Распавядае Валянцін Варановіч:

– Да ўсіх стаўленне аднолькавае, яны не выбіраюць, хто там палітычны, хто крымінальнік, па якіх матывах. Стаўленне да людзей у іх, як да смецця, вось і ўсё стаўленне. Просяць людзі кіпеню – „Няма вады, непаложаны кіпень!”. Вось такое стаўленне. 

Ён канстатуе, што нават зварот да лекара не змог змяніць адносіны да затрыманых:

– Першы дзень, як пасадзілі, потым выводзілі на праверкі. Я не бачыў там лекара, хіба на трэці дзень ужо гляджу – лекар. Кажу „Док, як бы нам памяшканне праветрыць?”. Кажа: „Можам раніцай адкрыць, а вечарам закрыць”. На двары – 7. „Ці можам вечарам адкрыць, раніцай закрыць”. Але потым адкрывалі, я настойваў, каб на шпацыры выводзілі. За пяць дзён нават адзін раз на шпацыр нас выводзілі. А так яны і без шпацыраў і без праветрывання.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Сустракаць Валянціна Варановіча прыехала сям’я, а таксама грамадскія актывісты ды прадстаўнікі розных гарадзенскіх грамадскіх арганізацый.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Сяргея Апановіча.