„Марш Волі” ў Беларусі (абноўлена)



Траіх мужчын павезлі з Маскоўскага РУУС Менска пад канвоем на хуткай, паведамляе телеграм-канал «Спісы Затрыманых».

Праваабаронцы паведамляюць як мінімум пра 316 затрыманых падчас сённяшніх раённых маршаў.

На гэтым відэа, знятым у Сухарава, чуваць, як адзін з сілавікоў пагражае затрыманаму скарыстаць адносна яго гвалт.

Па вуліцы Максіма Танка прайшла калона пратэстуючых з вялікім плакатам «Спыніце гвалт!»

Пасля разгону калона жыхароў Лошыцы зноў сабралася і пайшла па дварах.

Каля 16:15 у раёне вуліцы Ангарскай відавочцы знялі такую калону людзей.

На здымках відаць, як затрыманыя людзі стаяць на марозе ў двары Савецкага РУУС Менска.

Сёння людзі выстройваліся ў ланцуг салідарнасці і ў Дзяржынску.

У Лідзе чытачы знялі на відэа групу людзей са сцягамі.

Жыхары Радашковічаў выйшлі на невялікую акцыю салідарнасці.

Паглядзіце, як выглядала калона людзей, якія гулялі па дварах у раёне Пляханава і Народнай. Сілавікі патрулявалі цэнтральныя вуліцы, таму ўдзельнікі маршу шпацыравалі па дварах. Са з’яўленнем аўтазакаў і бусаў людзі рассеяліся.

Пасля нядзельнага шпацыру ў Лагойску пачалі затрымліваць людзей. Па словах мясцовых, затрымана ад 8 да 12 чалавек.

Такая калона сёння ішла па Козыраўскай. Людзі скандавалі: «Далучайся!»

***

У раёне станцыі метро «Каменная Горка» ДАІ перакрывае рух па вуліцы Прытыцкага ў бок цэнтра, паведамляе сведка.

***

Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманне Ніны Багінскай. Па іх дадзеных, гэта адбылося каля Акадэміі МУС. Усяго ж у спісе затрыманых за сёння ўжо 52 чалавекі.

Як паведамляе телеграм-канал «МотолькоПомоги», Багінскую ўжо выпусцілі з Савецкага РУУС.

***

У Савецкім РУУС Менска затрыманых трымаюць каля сцяны на вуліцы, паведамляе телеграм-канал «МотолькоПомоги».

Так затрымлівалі людзей каля ўнівермага «Беларусь».

У Бараўлянах таксама сабралася калона.

Менск. Сілавікі на вуліцы Бурдзейнага.

Калона людзей ішла па вуліцы Кульман у Менску.

Так выглядала калона ў Курасоўшчыне.

Менчукі даслалі фота з паметкай, што гэта жыхары Малінаўкі прыйшлі ў Курасоўшчыну.

Калона ідзе ў раёне парку Чалюскінцаў. Людзі скандуюць: «Жыве Беларусь!»

У Менску людзі збіраліся непадалёк ад ТРЦ Galleria Minsk.

Гэтыя калоны былі зняты на відэа ў раёне плошчы Якуба Коласа.

Пасля прагулкі людзі зрабілі фота каля тэатра оперы і балета.

У Сухарава чытачка зняла чалавека, які стаяў у халоднай вадзе. Паводле яе слоў, ён спрабаваў уцячы ад сілавікоў. Гэта яму не ўдалося – чалавека затрымалі.

Людзі збіраліся і ў раёне Кіеўскага сквера ў Менску.

Калона на гэтым відэа ішла па вуліцы Веры Харужай.

***

Па дадзеных праваабаронцаў, затрымана каля 40 чалавек.

***

Вось такі сцяг з’явіўся ў Малінаўцы.

Доўгая калона ішла па Партызанскім праспекце ў Менску.

У Лошыцы на відэа трапіла такая калона людзей.

На гэтым відэа – людзі са сцягамі ў раёне вуліц Пуліхава і Захарава ў Менску.

Жыхары раёна метро «Спартыўная» таксама сёння далучыліся да маршу. Людзі з вялікімі бел-чырвона-белымі сцягамі скандуюць: „Жыве Беларусь!»

Калона людзей у раёне станцыі метро «Партызанская».

Фота сілавікоў каля ГЦ «Спектр» ва Уруччы.

Шмат людзей сабралася ў калону ў Грушаўцы.

Каля крамы «Алмі» на вуліцы Прытыцкага стаяць аўтазакі. Чытачы паведамляюць, што на вуліцы Бурдзейнага, гэта побач з «Алмі», затрымліваюць людзей.

Людзі ідуць у доўгай калоне па мікрараёне Захад.

Людзі ва Уруччы скандуюць: «Далучайся!»

Такую калону чытачы знялі на відэа ў Малінаўцы.

Так жыхары «Маяка Менска» сустракалі калону з ЖК «Магістр». Чытачы паведамляюць, што праз 10 хвілін туды прыехалі сілавікі, але людзі паспелі разысціся.

 

Так выглядалі калоны людзей на вуліцы Янкі Маўра і ў Чыжоўцы.

Фота невялікай калоны ў Чыжоўцы.

Відавочцы знялі на відэа, як сілавікі пераследавалі і затрымлівалі людзей ля станцыі метро «Кавальская Слабада».

Жыхары мікрараёна Сокал выйшлі на марш. У калоне ідзе чалавек у касцюме Дзеда Мароза.

Невялікія групы людзей ідуць па вуліцы Куйбышава ў бок цэнтра горада.

Затрыманні ў Сухарава.

***

Вось такая калона сфармавалася на вуліцы Чарвякова. Людзі ідуць са словамі: „Не забудзем! Не даруем!»

Калона людзей была заўважаная на перакрыжаванні вуліц Кульман і Веры Харужай.

Людзі сабраліся ў двары на вуліцы Асіпенкі.

Сілавікі і спецтранспарт у розных раёнах Менска. Напрыклад, у Малінаўцы і Уруччы.

Такая калона людзей ішла ў раёне менскага «двара пераменаў».

У Менску людзі са сцягамі стаялі недалёка ад будынка адміністрацыі Цэнтральнага раёна.

***

Людзі гуляюць у ВК «Магістр».

***

У Менску ў двары на вуліцы Сталетава прайшлі затрыманні.

***

У ЖК «Маяк Мінска» людзі шпацыруюць па раёне.

Так выглядае калона людзей у менскім Лебядзіным.

***

У Калодзішчах людзі ўжо прайшліся з БЧБ-сцягамі і парасонамі.

***

У раёне Палаца незалежнасці, як і ў мінулыя нядзелі, стаіць шмат спецтэхнікі.

***

Усе станцыі метро з 12.15 адкрыты і працуюць у штатным рэжыме. Метрапалітэн просіць прабачэння за нязручнасці. Раней на ўваход і выхад былі зачыненыя станцыі «Купалаўская», «Кастрычніцкая» і «Няміга». Трапіць на станцыю метро «Плошча Леніна» можна было праз пераходы з боку чыгуначнага вакзалу.

***

На сёння запланаваны Марш Волі ў дварах розных раёнаў Менска ды іншых гарадоў. У сталіцы чытачы Тут.бай заўважылі калону спецтэхнікі ў Каменнай Горцы. У раёне вуліцы Чурлёніса – прыпаркаваныя мікрааўтобусы. Аўтазак і спецмашыны ў раёне Кальварыйскіх могілак. У той жа час у раёне станцыі метро “Уручча” заўважаныя ўдзельнікі аўтапрабегу ў падтрымку дзейнай улады.

Аўтазакі і мікрааўтобусы ў Серабранкі і раёне станцыі метро „Пушкінская”.

***

10.50. Сілавікі прыбіраюць агароджы на Кастрычніцкай плошчы.

***

Пасты міліцыі і невядомых стаяць не толькі на скрыжаванні вуліцы Валадарскага з праспектам Незалежнасці, але таксама Гарадскога Вала і Камсамольскай.

***

Прыкладна ў 11 гадзін раніцы менчукі сталі паведамляць, што ў іх паўсталі праблемы з Telegram. Падобнае паведамленне прыйшло і з Гомеля.

Часцей за ўсё карыстальнік проста не можа падлучыцца да мэсэнджар або прыняць паведамленне. Праблемы ўдаецца вырашыць, калі ўключыць проксі-сервер або VPN. У большасці выпадкаў гаворка ідзе пра інтэрнэт ад «Белтэлекам» – як правадным, так і Wi-Fi. Паводле дадзеных сэрвісу Downdetector, у нашай краіне сапраўды зафіксаваны збой.

***

Уваход на станцыю метро «Плошча Леніна» з боку плошчы Незалежнасці зачынены, але станцыя працуе. Просяць прайсці да ўваходу з боку чыгуначнага вакзалу.

На пасадку і высадку зачыненыя станцыі метро «Кастрычніцкая», «Купалаўская» і «Няміга». Побач з плошчай Незалежнасці дзяжурыць міліцыя. Сілавікі стаяць на ходніках з вуліц, якія перасякаюць праспект.

tut.by

***

У Менску ды іншых гарадах сёння, 6 снежня, пройдзе „Марш волі”. 120-ы дзень у Беларусі працягваюцца масавыя пратэсты пасля абвяшчэння „перамогі” Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня. 

Па дадзеных арганізатараў, „Марш  волі”  пачнецца а 12.00 па мясцовым часе „ў дварах”. З мэтай зніжэння колькасці затрыманых мітынгоўцы змянілі тактыку і перасталі збірацца ў цэнтры гарадоў, які часцяком блакуюць сілавікі. Нядзельныя акцыі пратэсту афіцыйна не ўзгодненыя з уладамі.

Калона спецтэхнікі ў Каменнай Горцы.

Вадамёт, аўтазакі і машыны з дзяржсымболікай праехалі ў раёне метро «Усход”.